- вада - 1.5 л
- сушоныя баравікі – 100 г
- макароны – 100 г
- морква - 3/4 шт.
- корань пятрушкі - 2/3 шт.
- цыбуля – 75 г
- масла сметанкавае – 80 г
- смятана - 1/3 шклянкі
- соль - па густу.
Сушоныя грыбы замачыць на 3 - 4 гадзіны, затым адварыць у гэтай жа вадзе, перыядычна памешваючы.
Булён працадзіць, пакласці ў яго дробна нарэзаныя і абсмажаныя ў масле моркву, пятрушку, цыбулю, а таксама макароны і варыць, да гатовасці. У гатовы суп пакласці нарэзаныя грыбы.
Падаваць суп са смятанай
|