-вада - 2 л
-геркулес - 1 шклянка
-масла - 2 ст. лыжкі
-чарнасліў - 1.5 шклянкі
Сварыць у вадзе ў зачыненым рондалі геркулес, пакласці масла і пасаліць, варыць да гушчыні смятаны.
Асобна адварыць чарнасліў без костачак і ўліць ў суп. Суп падаваць з сухарамі, абсмажанымі ў яйку.
|