- піва цёмнае - 1 л
- смятана – 350 г
- яйка (жаўток) - 4 шт.
- тварог – 600 г
- цукар - 1 ст.л.
- чорны хлеб.
Закіпяціць піва з верхняй падгарэлай скарынкай хлеба. Асобна расцерці смятанy з жаўткамі і цукрам. Калі піва закіпіць, ліць яго, увесь час памешваючы, у рондаль, дзе прыгатавана смятана з жаўткамі, давесці да кіпення, наліць у талеркі, кyды папярэдне пакласці па 100 г тварагу і падсмажаныя да храбусцення кавалачкі хлеба. Цукар па густу. Смятана і тварог павінны быць свежымі, толькі дамашнія, чорны хлеб лепш самы чорны з кіслінкай і з каляндрай. Калі лусту хлеба рэзаць на 4 часці для смажанкі, то на талерку - 1.5 лусты.
|