- фенхель – 300 г
- кабачок – 250 г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- масла - 2 cт.л.
- курыны булён - 3/4 л
- індычка (грудкі) – 500 г
- кансерваваная кукуруза – 100 г
- соль - па густу
-белы перац - па густу
- карры - 1 г.л.
- пятрушка - 1 cт.л.
Вымыць і ачысціць фенхель і кабачок. Фенхель нарэзаць дробнымі
кубікамі, а кабачок кружочкамі. Дробна нарэзаць цыбулю. Разагрэць у
рондалі масла і падсмажыць на сярэднім агні цыбулю (3 хвіліны).
Дадаць фенхель і яшчэ пасмажыць. Заліць усё булёнам, пакласці ў
рондаль кружочкі кабачкоў і варыць на моцным агні 10 хвілін. Грудку
індычкі нарэзаць палосачкамі і разам з кукурузай дадаць у суп.
Пасаліць, паперчыць, пакласці кары, пасыпаць пятрушкай. Суп
ператворыцца ў смачную салянку, калі ўзяць 100 г індычкі
і дадаць 1 кубак рысу хуткай падрыхтоўкі.
|