-2 л вады
-2 ст.л. аўсяных шматкоў (звычайнага геркулеса)
-2 бульбіны
-1 цыбуліна
-1 морква
-1 ст.л. сметанкавага масла
-100 г ялавічыны ці фаршу
-1 яйка
-4 галінкі пятрушкі
-лаўровы ліст
-соль
1. У кіпячую ваду кінуць аўсяныя шматкі і варыць да паўгатовасці (7 хвілін), дадаць пачышчаную і нарэзаную долькамі бульбу і варыць да гатовасці (20 хвілін).
2. Пакуль суп варыцца, цыбулю і моркву пачысціць, нашаткаваць саломкай, спасераваць, заправіць суп, дадаць лаўровы ліст, пасаліць.
3. Фрыкадэлькі. Мяса ці фарш двойчы прапусціць праз мясасечку, дадаць яйка, добра перамяшаць, зрабіць фрыкадэлькі (па 5 шт на порцыю), кінуць у кіпячы суп і варыць 3-5 хвілін, зняць з агню, пасыпаць зелянінай.
|