- мясны фарш - 1 ст. л.
- гарбуз - 1 шклянка
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- морква - 1 шт.
- алей - 2 ст. л.
- вада - 1 літр
- соль - па густу.
Мясны фарш разводзяць да сярэдняй гушчыні смятаны халоднай вадой, дадаюць сечаную рэпчатую цыбулю, нашаткаваную саломкай моркву, алей.
Пакідаюць масу ў халадзільніку прыкладна на гадзіну; затым падрыхтаваную гародніну і мяса заліваюць гарачай салёнай вадой, дадаюць нашаткаваны саломкай гарбуз і хутка даводзяць да кіпення.
Суп вараць 8-10 хвілін і адразу ж падаюць да стала, запраўляючы па жаданню смятанай, маянэзам ці кіслым малаком. Такі суп можна рыхтаваць з дадаткамі ядомых дзікарослых раслін: асоту агароднага, лапуха вялікага, дуброўкі гусінай, лісцяў шыпшыны.
Гарбуз можна нарыхтаваць загадзя: нарэзаць і захоўваць у халадзільніку некалькі дзён, бо ён не цямнее пры ачыстцы як бульба і не губляе сваіх уласцівасцяў падчас захоўвання
|