-жоўты гарбуз,
-1 ст. лыжка мукі,
-1 гарбатны кубак малака,
-лустачкі чэрствага хлеба, падсмажаныя са сметанкавым маслам,
-2 л мяснога булёна,
- соль.
Гарбуз ачысціць, выдаліць насенне і валокны, нарэзаць невялікімі кавалачкі і паставіць варыцца ў падсоленым мясным булёне.
Калі гарбуз добра праварыцца, працерці яго праз сіта, пакласці ў булён і паставіць кіпець на павольным агні.
Злучыць з мукой і малаком, пакінуць трохі пракіпець, увесь час памешваючы, каб не падгарэла, зверху пакласці лустачкі падсмажанага хлеба і падаваць да стала.
|