-гарбуз - 300 г
-морква - 2 шт.
-сліўкі малочныя - 100 мл
-бекон (сыравэнджаны) - 100 г
-грэцкі арэх - 75 г
-масла сметанкавае - 2 ст. л.
-соль - па густу
- белы перац - па густу
Моркву з гарбузом ачысціць, парэзаць на невялікія кубікі і тушыць у 1 ст.л. сметанкавага масла ў рондалі на сярэднім агні - каля 10 хвілін. Тым часам бекон рэжацца на маленькія кавалачкі і абсмажваецца на пакінутым масле на працягу 6-7 хвілін.
Арэхі здрабняюцца да стану буйнай дробкі, дадаюцца да бекону і рыхтуюцца каля 4 хвілін. У рондаль з гароднінай выліваецца літр гарачай вады і суп даводзіцца да кіпення.
Пры дапамозе блендэра ўсё гэта здрабняецца да аднастайнага стану. Дадаюцца сліўкі, перац і соль.
Суп награваецца да неабходнай тэмпературы, прыбіраецца з агню, у яго дадаюцца арэхі і бекон, ўсё змешваецца і можа быць разліта па талерках
|