-вычышчаны гарбуз,
-2-3 вараных яйкі,
-1 ст. лыжка пшанічнай ці кукурузнай мукі,
-1 гарбатны кубак халоднага малака,
-2,5 л мяснога булёна,
-соль.
Гарбуз нарэзаць невялікімі кавалачкамі, пакласці ў падсолены мясны булён і адварыць. Затым працерці праз сіта і зноў паставіць на агонь.
У суп дадаць муку, разведзеную ў малацэ, старанна перамяшаць і ўскіпяціць.
Затым перакласці ў супніцу, пасыпаць варанымі яйкамі, нарэзанымі кубікамі, і падаваць да стала.
|