-500 г вычышчанага жоўтага гарбуза,
-рысавая мука ці мука з талакна дробнага памолу,
-2 галоўкі рэпчатай цыбулі сярэдняй велічыні,
-1 галінка зеляніны пятрушкі,
-1 ст. лыжка сметанкавага масла,
-1 л малака,
-1 л вады,
-соль.
Гарбуз ачысціць ад валокнаў, нарэзаць невялікімі кавалачкамі, пакласці ў рондаль з падсоленай вадой, дадаць галоўку рэпчатай цыбулі і зеляніну пятрушкі, паставіць на агонь.
Калі ўсё добра сварыцца, выняць з вады, працадзіць і працерці праз дробнае сіта. У рондаль наліць малако, дадаць рысавую муку, старанна перамяшаць і паставіць на агонь да загусцення.
Як толькі рысавая мука сварыцца, перамяшаць яе з пюрэ з гарбуза, дадаць сметанкавае масла і падаваць да стала.
|