-500 г гарбузы,
-1 л вады,
-карыца,
-2 гваздзічкі,
-1/2 цытрыны,
-1 ст. лыжка манных круп,
-100 г цукру.
Вычышчаны ад скуркі і насеннага гнязда гарбуз нарэзаць, пакласці ў рондаль, уліць 3/4 л вады, дадаць карыцу, гваздзічку і цытрынавую лупіну і сварыць да мяккасці.
Працерці праз сіта і яшчэ раз закіпяціць. Дадаць замочаныя ў пакінутай вадзе манныя крупы, закіпяціць і заправіць цукрам і цытрынавым сокам.
|