
- жоўты лузаны гарох - 1 шклянка
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- сланечнікавы алей - 1 г.л.
- цукіні (кубікамі) - 2 шт.
- курыны булён - 3.75 шклянкі
- куркума (молатая) - 1/2 г.л.
- соль - па густу
- чорны перац - па густу.
Насыпце лусканы гарох у міску, заліце халоднай вадой і пакіньце яго на
некалькі гадзін ці на ноч. Зліце ваду, прамыйце гарох у халоднай вадзе
і зноў зліце ваду. Пасеруйце цыбулю у масле ў рондалі з зачыненым
вечкам, час ад часу падтрасаючы рондаль датуль, пакуль цыбуля не
стане сакавітай. Адкладзіце жменю нарэзаных цукіні, а пакінутую
частку дадайце ў рондаль. Працягвайце рыхтаваць страву,
памешваючы змесціва рондаля, 2-3 хвіліны. Дадайце ў рондаль булён і
куркуму і давядзіце суп да кіпення. Зменшыце агонь, зачыніце рондаль
вечкам і варыце на павольным агні 30-40 хвілін ці датуль, пакуль гарох
не стане мяккім. Пакладзіце спецыі па густу. Калі суп будзе амаль
гатовы, закіпеціце ваду ў вялікім рондалі, кіньце ў яе пакінутую жменю
нарэзаных кабачкоў і варыце іх на працягу 1 хвіліны. Затым зліце ваду і
дадайце кабачкі ў суп непасрэдна перад тым, як падаваць яго да стала
ў гарачым выглядзе з хрумсткімі перапечкамі.

|