-2 ст. лыжкі аўсяных шматкоў,
-2 клубні бульбы,
-1 галоўка цыбулі,
-1 морква,
-1 ст. лыжка сметанкавага масла,
-100 г мяса ялавічнага,
-1 яйка,
-4 галінкі зеляніны пятрушкі,
-лаўровы ліст,
-соль
Ў кіпячую ваду апусціць прасеяныя шматкі і варыць да паўгатовасці, дадаць пачышчаную і нарэзаную долькамі бульбу, варыць да гатовасці.
Цыбулю і моркву пачысціць, нашаткаваць саломкай, спасераваць, заправіць суп, дадаць лаўровы ліст, пасаліць.
Мяса двойчы прапусціць праз мясасечку, дадаць яйка, добра перамяшаць, сфармаваць фрыкадэлькі (па 5-6 на порцыю), апусціць у кіпячы суп і варыць 3-5 хвілін, зняць з агню, пасыпаць зелянінай.
|