-сметанкавае масла - 4 ст.л.
-цыбуля-шалот (вычышчаная і дробна парэзаная) - 2 шт.
-салера (дробна парэзаная) - 3 палачкі
-часнык (раздушаны) - 1 зубчык
-мука - 2 ст.л.
-гароднінны булён - 600 мл
-малако - 300 мл
-блакітны сыр стылтон (раскрышаны) – 150 г
-грэцкія арэхі (парэзаныя) - 2 ст.л.
-натуральны ёгурт - 150 мл
-соль - па густу
-молаты перац (чорны) - па густу
-салера (лісце) - для ўпрыгожвання.
Растапіць сметанкавае масла ў вялікім рондалі з тоўстым дном і абсмажыць цыбулю, салеру і часнык, памешваючы, на працягу 2-3 хвілін, пакуль гародніна не стане мяккай.
Зменшыць агонь, дадаць муку і рыхтаваць, увесь час памешваючы, 30 секунд. Паступова дадаць гароднінны булён і малако; давесці да кіпення. Зменшыць агонь і дадаць стылтон і палоўкі грэцкіх арэхаў.
Накрыць і варыць 20 хвілін. Дадаць ёгурт і прагрэць яшчэ 2 хвіліны, не даводзячы да кіпення.
Заправіць па густу соллю і перцам, затым пераліць у супніцу ці разліць па талерках, упрыгожыць нарэзаным лісцем салеры і разкрышыць зверху яшчэ трохі стылтона
|