- свежыя грыбы – 200 г ці адвараныя грыбы - 75-100 г
- алей - 1 ст. л.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- кавалачак кораня пятрушкі ці салеры - 1 шт.
- вада – 1 л
- гарбуз – 200 г
- бульба - 1-2
- агурок - 1 шт
- памідор - 1 шт. ці тамат-пюрэ - 2 г. л.
- зялёная цыбуля - па густу
- соль
Нарэзаныя маленькімі кубікамі грыбы, цыбулю і пятрушку тушыць у масле. Гарбуз і бульбу нарэзаць брусочкамі, апусціць у гарачы булён ці ваду і варыць амаль да поўнай гатовасці.
Затым дадаць тушаныя грыбы і нарэзаныя тонкімі лустачкамі памідоры і агурок ці яблык. Усе прадукты варыць яшчэ некалькі хвілін, пакуль яны не стануць мяккімі. Калі замест памідора бярэцца тамат-пюрэ, яго неабходна тушыць разам з грыбамі і цыбуляй.
Пры падачы у суп пакласці зеляніну. Гарбуз хутка разварваецца, таму суп нельга доўга трымаць у цёплым месцы ці падаграваць.
|