-8 сушаных грыбоў,
-200 г салёных грыбоў,
-3 бурака,
-1 цыбуліна,
-1 морква,
-3 ст. лыжкі алею,
-1,5 л вады,
-соль,
- перац.
Бурак і моркву нацерці на тарцы. Цыбулю тонка нашаткаваць і абсмажыць на алеі. Усё злучыць і тушыць 5-10 хвілін, памешваючы.
Грыбы адварыць і нарэзаць саломкай. Злучыць гародніну з грыбамі, давесці да кіпення ў грыбным булёне, дадаць соль, перац.
Пры падачы пасыпаць сечанай зелянінай.
|