- фасоль (белая)
- вада
- кабачкі
- морква
- сцеблы салеры
- цыбуля рэпчатая
- зеляніна (дробна нарэзаная)
- часнык
- аліўкавы алей.
Белую фасоль (1 ст. лыжку на порцыю) намачыць у вадзе
на 1-2 гадзіны. Набраклую фасоль заліць вадой і варыць да поўнай
гатовасці. У суп дадаць парэзаныя кубікамі кабачкі, моркву, сцеблы
салеры, парэзаную паўколамі цыбулю. Пасаліць па густу. Суп варыць
20 - 25 хвілін. У гатовы суп дадаць дробна нарэзаную зеляніну,
змяшаную з цёртым часныком і 1 г. лыжку аліўкавага алею.
|