
- малако – 800 г
- вада – 800 г
- кабачок – 120 г
- цыбуля парэй – 80 г
- бульба – 300 г
- вермішэль – 40 г
- сметанкавае масла – 40 г
- соль - па густу.
Вычышчаную бульбу нарэзаць саломкай. Нашаткаваную белую частку
цыбулі-парэя спасераваць на маслі. Змясціць іх у кіпячае малако,
разведзенае вадой, давесці да кіпення. Дадаць кабачкі, нарэзаныя
саломкай, вермішэль і варыць да гатовасці. Перад канчаткам варкі
пакласці адваранае бурачнае бацвінне, давесці да кіпення
і зняць з агню.

|