
-маладыя кабачкі - 500 г,
-свініна - 100 г,
-зялёная цыбуля - 50 г,
-соль - 5 г,
-часнык - 20 г,
-соевы соус - 80 г.
Кабачкі разрэзаць уздоўж на дзве паловы, ачысціць ад насення і
нарэзаць на квадрацікі таўшчынёй 0,3 см. Свініну здрабніць, заправіць
здробненай цыбуляй і часныком, соевым соусам, соллю, перамяшаць
і даць прапітацца спецыямі. Свініну са спецыямі злёгку падсмажыць
на алеі ў рондалі, потым наліць вады. Калі яна закіпіць, пакласці
кабачкі, заправіць соллю, соевым соусам і кіпяціць. Калі кабачкі
сварацца, пасыпаць суп нашаткаванай цыбуляй.

|