- вада - 1 л
- кабачок – 200 г
- бульба - 3-4 шт.
- морква - 1 шт.
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
- шчаўе - 1 пучок
- зеляніна пятрушкі - 1 пучок
- кроп - 1 пучок
- салера - 1 пучок
- алей - 3 ст.л.
У кіпячую ваду спачатку апускаем нарэзаную кубікамі бульбу,
праз 10 хвілін дадаем кабачок, таксама нарэзаны кубікамі.
Затым кладзем спасераваныя ў алеі здробненыя моркву і рэпчатую
цыбулю. Соль, молаты перац дадаем па густу. За 10 хвілін да гатовасці
апускаем нашаткаванае шчаўе і булённыя кубікі. Пасыпаем здробненай
зелянінай, упрыгожваем лісцікамі кінзы.
Падаючы на стол, запраўляем смятанай.
|