-кабачок (невялікі) - 1 шт.
-грэцкія арэхі (вычышчаныя) - 1 шкл.
-часнык - 1 галоўка
-аліўкавы алей - 3 ст.л.
-кервель - 1 пучок
-вінны воцат - 2 ст.л.
-соль - па густу
Кабачок ачысціць і нарэзаць кубікамі. Адварыць кабачок у падсоленай вадзе і працадзіць. Каб кубікі кабачкоў не страцілі форму, варыць іх лепш у друшляку, апушчаным у рондаль з падсоленым крутым кіпенем.
Ядры арэхаў стаўчы і змяшаць з расцёртым з соллю часныком і алеем. Добра вымешаць арэхавую масу лапатачкай, дадаючы кроплямі воцат.
Закіпяціць літр вады, астудзіць і развесці арэхавую масу; дадаць кубікі кабачка і сечаны кервель
|