- грыбы свежыя (белыя, падбярозавікі) – 500 г
- бульба - 7-8 клубняў
- кабачкі - 1-2 шт.
- морква - 2 шт.
- корань пятрушкі - 1 шт.
-корань салеры - 1 шт.
- рэпчатая цыбуля - 1-2 цыбуліны
- памідоры - 2 шт.
- тлушч - 4 ст.л.
- смятана - 2 ст.л.
- зеляніна - па густу
Пятрушку, моркву, цыбулю рэпчатую нашаткаваць саломкай і злёгку падсмажыць у невялікай колькасці тлушчу, перад канчаткам смажання дадаць зялёную цыбулю.
Прамытыя грыбы нарэзаць дробнымі кавалачкамі, пакласці ў кіпячую ваду і варыць каля 30 хвілін. У булён дадаць кабачкі, бульбу, нарэзаную лустачкамі, падсмажаную гародніну і варыць яшчэ 10-15 хвілін.
Перад канцом варкі пакласці спецыі, соль па густу. Пры падачы на стол суп заправіць зелянінай і смятанай
|