- кабачкі – 500 г
- манныя крупы ці рыс - 2 ст.л.
- сметанкавае масла
- зеляніна пятрушкі - 1/2 пучка
- кроп - 1/2 пучка
- малако - 1 шклянка ці 1 яйка
- сыроватка - 1/2 шклянкі
- соль - па густу.
Ачысціць кабачкі, нарэзаць кубікамі і сварыць у падсоленай вадзе.
Праз 10 хвілін усыпаць манныя крупы ці рыс. Давесці суп да гатовасці.
Перад тым, як зняць з агню, пакласці ў суп кавалачак сметанкавага
масла велічынёй з грэцкі арэх і дробна нарэзаную зеляніну пятрушкі і
кропу. Адначасова са сметанкавым маслам можна ўліць шклянку
малака. Замест малака суп можна заправіць яйкам і сыроваткай,
але толькі пасля таго, як суп будзе сняты з агню.
|