- кефір - 1 шклянка
- вада - 2 шклянкі
- баклажаны ці кабачкі – 100 г
- алей - 1 ст.л.
- яйка - 1 шт.
- пшанічная мука - 1/2 ст.л.
- часнык - 2 зубчыка
- пятрушка (зеляніна) - па густу
- соль - па густу.
Вычышчаныя баклажаны ці кабачкі нарэзаць кружочкамі, абкачаць
у муце з соллю і абсмажыць на алеі. Гародніну заліць ўзбітымі яйкамі,
запекчы ў духоўцы на працягу 10-12 хвілін, астудзіць і нарэзаць
саломкай. Кефір развесці халоднай кіпячонай вадой і да атрыманай
сумесі дадаць сечаную зеляніну, часнык, а таксама падрыхтаваныя
баклажаны і кабачкі. Падаць суп у халодным выглядзе.
|