- кефір - 1/2 л
- вада (халодная кіпячоная) - 1/2 л
- бурак (малады з бацвіннем) – 500 г
- пятрушка ці салера (карэнні) – 60 г
- морква – 100 г
- рэпчатая цыбуля – 80 г
- алей – 30 г
- зеляніна пятрушкі ці кропу – 20 г
- соль - па густу.
Карэнні пятрушкі ці салеры, рэпчатую цыбулю, вычышчаныя бурак і моркву нарэзаць саломкай.
Гародніну тушыць у невялікай колькасці вады і алею 8-10 хвілін, затым дадаць прамытае нарэзанае лісце бурачнага бацвіння і тушыць яшчэ 7-8 хвілін, пасаліць, астудзіць і заліць сумессю кефіру ці кісляку і халоднай кіпячонай вады.
Падаваць суп халодным, пасыпаўшы сечанай зелянінай.
|