-морква - 4 шт
-бульба (буйная) - 1 шт
-цыбуля рэпчатая - 1 шт
-булён (гароднінны) - 4 шкл.
-кроп - 2 пуч.
-арэхі кедравыя - 3 ст. л.
-алей аліўкавы - 2 ст. л.
Гародніну нарэзаць тонкай саломкай, абсмажыць у рондалі на алеі 6 хвілін. Ўліць гарачы булён, давесці да кіпення і варыць на павольным агні 10 хвілін.
Узбіць блендэрам у пюрэ, пасаліць, паперчыць і нагрэць, не даводзячы да кіпення.
Калі атрымалася занадта густа, дадаць кіпеню. У мяне сышло 1, 5 л. Здрабніць у блендэры кроп і арэшкі, не выключаючы блендэр увесці аліўкавы алей.
Давесці да аднастайнага стану. Суп разліць у талеркі, хораша спіралькай выдушыць зялёную масу і смятану.
|