-цыбуля-шалот - 4 шт.
-лаўровы ліст - 1 шт.
-імбір цёрты - ¼ гарбатнай лыжкі
-кары - ¾ гарбатнай лыжкі
-кмен молаты - 1 гарбатная лыжка
-масла сметанкавае - 60 г
-бульба - 1 шт.
-морква - 680 г
-булён курыны - 480 мл
-сок яблычны - 240 мл
-вада - 300 мл
-соль - ¾ гарбатнай лыжкі
-перац чорны молаты - ¾ гарбатнай лыжкі
-міндаль - 40 г
1. У рондалі на ўмераным агні прыгатаваць у алеі нарэзаную лустачкамі цыбулю, лаўровы ліст, імбір, кмен і кары, перыядычна памешваючы, пакуль цыбуля не стане мяккай і залацістай, - прыкладна 6-8 хвілін.
2. Тым часам ачысціць бульбу і моркву. Бульбу нарэзаць маленькімі кубікамі, а моркву - уздоўж палоскамі.
3. Дадаць да цыбульнай сумесі бульбу, моркву, булён, яблычны сок, ваду, соль і перац. Давесці суп да кіпення, затым паменшыць агонь і варыць суп датуль, пакуль морква не паразмякае, - ад 20 да 25 хвілін. Выняць лаўровы ліст.
4. Раздрабніць у блендэры суп да стану пюрэ. Падаваць з нарэзаным лустачкамі смажаным міндалем
|