- 500 г свежых шампіньёнаў,
- 30 г сметанкавага масла,
- 10 г пшанічнай мукі,
- 2 яечных жаўтка,
- соль - па густу
-перац - па густу,
- зеляніна пятрушкі - па густу
-зеляніна кропу - па густу.
Растапіць сметанкавае масла, распусціць у ім палову ст. лыжкі мукі, развесці сумесь гарачай вадой (1,5 л), давесці да кіпення.
Шампіньёны нарэзаць на пласцінкі, апусціць у булён, варыць 5-7 хвілін на слабым агні.
Перад падачай на стол суп заправіць крутым расцёртым жаўтком, нарэзанай зелянінай. Можна падаваць са смятанай.
|