-500 г шампіньёнаў невялікага памеру,
-3 галоўкі цыбулі,
-5 шклянак булёна,
-1 зубчык часныку,
-2 ст.л. сметанкавага масла,
-1 ст.л. вішнёвага лікёру,
-зеляніна (кроп),
-соль,
-перац.
Нашаткуйце часнык, цыбулю парэжце на дробныя кубікі. Вычышчаныя і прамытыя шампіньёны парэжце на 4 часці. Пакіньце некалькі дробных грыбоў для ўпрыгожвання.
Патушыце шампіньёны, часнык і цыбулю некалькі хвілін у сметанкавым масле, заліце булёнам, давядзіце да кіпення і дайце пакіпець паўгадзіны. Уліце вішнёвы лікёр.
Выключыце агонь і дайце настаяцца яшчэ паўгадзіны. Тонка нарэжце раней адкладзеныя грыбы, дадайце ў суп і яшчэ раз падагрэйце ўсё разам.
Падавайце, пасыпаўшы зелянінай.
|