- сушоныя грыбы (белыя) – 700 г
- мука – 150 г
- алей - 1/2 шклянкі
- салёныя агуркі - 3 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
- бульба - 4 шт.
- лаўровы ліст- па густу
-зеляніна - па густу
- соль - па густу.
Старанна прамыйце цёплай вадой сушоныя грыбы і замачыце іх у халоднай вадзе на 2 гадзіны. Потым перакладзіце ў збанкі, заліце гэтай жа вадой і пастаўце ў разагрэтую духоўку.
Праз 1 гадзіну дадайце нарэзаную кубікамі бульбу. Цыбулю і моркву дробна нарэжце, абсмажце ў алеі, дадайце дробна нарэзаныя салёныя агуркі, патушыце разам з імі, пасыпце мукой, развядзіце грыбным булёнам, пакладзіце лаўровы ліст і патушыце яшчэ некалькі хвілін.
Калі бульба з грыбамі будзе амаль гатова, пакладзіце ў збанкі атрыманую масу, пасыпце зелянінай і пастаўце ў духоўку на 10 хвілін.
|