-зялёны гарошак замарожаны - 400 г
-цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
-часнык - 2 зубчыка
-мята - 50 г
-фінікі - 4 штукі
-кеш’ю - 100 г
-цытрына - 1 штука
-шпінат - 400 г
-цыбуля зялёная - 20 г
1. У рондаль наліць літр вады, давесці яе да кіпення, дадаць зялёны гарошак, дробна насечаны часнык, насечанае лісце мяты, насечаную рэпчатую цыбулю і тушыць сем хвілін.
2. Праз сем хвілін змесціва рондаля перамясціць у блендэр, дадаць фінікі, кеш’ю і ператварыць суп у суп-пюрэ.
3. Насекчы свежае шпінатнае лісце і ўмяшаць іх у суп.
4. Дробна нарэзаць зялёную цыбулю і дадаваць па дробцы нарэзанай цыбулі пры падачы ў кожную талерку
|