- плаўлены сырок - 3 шт.
- шампіньёны - да гушчыні
- рэпчатая цыбуля - 1-2 шт.
- бульба - 2-3 шт.
- чырвоны пякучы перац - па густу
-зеляніна - па густу.
Грыбоў павінна быць шмат, суп павінен быць густым. Па жаданні можна разам з зелянінай пакласці ў суп вычышчаную і парэзаную памідорку. Пякучы перац абавязковы.
Ў кіпячую ваду дадаць парэзаныя на маленькія кавалачкі плаўленыя сыркі, паменшыць агонь і варыць, увесь час памешваючы хвілін 10-15, пакуль яны цалкам не растворацца.
Дадаць дробна парэзаную бульбу, давесці да гатовасці. Цыбулю нарэзаць адвольна, абсмажыць у масле, дадаць нарэзаныя шампіньёны і падсмажваць датуль, пакуль з іх не выпарыцца вада.
Падсмажаныя цыбулю, шампіньёны, бульбу і "сырковы булён" пераліць у блендэр, здрабніць. Ізноў пераліць у рондаль, пасаліць, паперчыць, дадаць зеляніну і давесці яшчэ раз да кіпення.
|