-грыбы шыітаке - 5 штук
-лайм - 1,5 штукі
-какос - 3 штукі
-імбір цёрты - 1,5 гарбатныя лыжкі
-алей аліўкавы - 100 мл
-сок лайма - 2 ст. лыжкі
-фінікі - 3 штукі
-соль марская - па густу
-соус соевы неферментаваны - 1 ст. лыжка
-часнык - 2 зубчыка
-кары - 1 гарбатная лыжка
-перац чылі молаты - 1 гарбатная лыжка
-цыбуля зялёная - 3 штукі
1. Марынуйце шыітаке ў соку 0,5 лайма і дробкай солі.
2. У блендэры здрабніце мякаць какосаў і змяшайце з малаком 1 какоса да мяккай кансістэнцыі.
3. Дадайце імбір, сок 1 лайма, аліўкавы алей, фінікі, соль, соевы соус, часнык, кары і чылі. Усё старанна здрабніце і ўзбіце да мяккага стану.
4. Дастаньце грыбы з марынаду. Дадайце ў суп з нарэзанай зялёнай цыбуляй.
5. Акуратна нагрэйце суп да цёплага стану.
|