(Суп-пюрэ з чырвонай сачавіцы)
-1 шклянка (250 мг) чырвонай сачавіцы
-1 сталовая лыжка мукі
-100-150 мг алею
-1 сталовая лыжка сметанкавага масла
-1 сталовая лыжка таматавай пасты
-сухая мята
-чырвоны перац (шмат )
-соль - па густу
Сачавіцу прамываем і ставім варыць. Наогул сачавіцы 3 віда: чырвоная, жоўтая і зялёная. Нам патрэбна менавіта чырвоная, з зялёнай таксама можна прыгатаваць суп, але там іншы рэцэпт Бяром адну шклянку сачавіцы ў разліку на 2,5-3 літра вады ці можна курынага ці мяснога булёна. Варыць пажадана (але не абавязкова) у хуткаварцы. Варыць трэба каля гадзіны, бо ў выніку такой доўгай варкі, сачавіца разварваецца цалкам да пюрэпадобнага стану, што нам і трэба Пасля таго як сачавіца сварылася ставім на агонь коўшык, у які наліваем алей, і дадаем трохі сметанкавага масла (сметанкавае па жаданні, можна і без яго). Награваем масла і дадаем ў яго адну сталовую лыжку мукі і перапражваем Калі гэта сумесь дойдзе да стану смятаны, дадаем сталовую лыжку таматавай пасты. Таматавая паста надасць супу прыемны колер і прыемны густ. Зараз перапражваем ўсё разам з таматавай пастай. Пасля таго, як паста трохі перасмажыцца, трэба туды-жа (увага, не ў суп, а ў масла з мукой і таматавай пастай) дадаць чырвоны перац (мінімум 1 гарбатную лыжку, але для аматараў можна і больш ) і трохі дробна раскрышанай сухой мяты (прыкладна адну сталовую лыжку) і памешваючы, трохі прапарваем гэтыя заправы. 2-3 хвіліны будзе досыць. Затым выліваем гэту сумесь у сачавіцу, дадаем соль, і пакідаем на маленькім агні трохі памлець. Праз 3-5 хвілін сервіруецца чорба з цытрынай і лавашом. У Турцыі гэты суп ядуць, дадаючы ў яго сок чвэртачкі цытрыны
|