-500 г свежых грыбоў
-3 цыбуліны
-0,5 шкл. вычышчаных грэцкіх арэхаў
-1 ст.л. кукурузнай мукі
- 1 пучок кінзы,
-1 пучок пятрушкі,
-1 пучок кропу
-3 зубчыка часныку
-перац - па густу
-соль - па густу
Грыбы адварыць, адкінуць на друшляк, адвар працадзіць. Дробна нашаткаваную цыбулю патушыць на сметанкавым масле. Грыбы нарэзаць саломкай і дадаць да цыбулі.
Тушыць яшчэ 5 хвілін, заліць грыбным адварам. У лыжцы адвара развесці муку і заправіць кіпячы суп. Варыць яшчэ 10 хвілін. Часнык растаўчы са струкавым перцам (насенне выняць).
Дадаць ў суп дробна нарэзаную зеляніну, тоўчаныя часнык і струкавы перац. Пасаліць. Паперчыць.
Варыць 5 хвілін, зняць з агню і ўсыпаць тоўчаныя арэхі. Падаваць з зелянінай кропу.
|