-500 г мяса (для булёна)
-300 г вараных ці смажаных мясных прадуктаў,
-4 салёных агурка,
-2 галоўкі рэпчатай цыбулі,
-2 ст. лыжкі тамата-пюрэ,
-3 ст. лыжкі масла,
-па 1 ст. лыжцы каперсаў і маслін,
-100 г смятаны,
-1/4 цытрыны
Рэпчатую цыбулю нашаткаваць, злёгку падсмажыць і тушыць з таматам і маслам, уліць трохі булёна. Агуркі ачысціць ад скуркі, разрэзаць на дзве часткі і нарэзаць лустачкамі. Мясныя прадукты (вараныя і смажаныя) могуць быць розныя: мяса, вяндліна, цяляціна, ныркі, язык, сасіскі, каўбаса і інш. Іх варта нарэзаць тонкімі лустачкамі, пакласці ў рондаль з прыгатаванай цыбуляй, дадаць агуркі, каперсы, соль, лаўровы ліст, заліць булёнам і варыць 5-10 хвілін. Можна дадаць нарэзаныя кружочкамі памідоры. Пры падачы да стала ў салянку пакласці смятану, масліны, лустачкі цытрыны, вычышчаныя ад скуркі, дробна нарэзаную зеляніну пятрушкі ці кроп.
|