Ачысціць і тонка насекчы 8 дробных агурочкаў і 3 цыбуліны. Настойваць тыдзень у 1 л бясколернага віннага воцату, часамі падтрасаючы. Працадзіць, разліць па бутэльках і падаваць да летніх салат і халодным рыбным стравам.