На 500 мл:
-3 палачкі цытрынавага сорга, пакамячанага нажом
-3 свежых чылі, пратыкнутых спіцай
-1 неабчышчаны зубчык часныку
-3 галінкі каляндры
-500 мл арэхавага алею
Злучыць цытрынавае сорга, чылі, часнык і каляндру ў чыстую прыгожую бутэльку. Заліць алеем і шчыльна закаркаваць.
Узбоўтаць і пакінуць настаяцца на 2 тыдні у цёмным прахалодным месцы.
Выцягнуць часнык (яго можна злавіць доўгім відэльцам), зноў закаркаваць і захоўваць да 6 месяцаў у цёмным прахалодным месцы.
На такім алеі добра смажыць гародніну і мяса.
|