-2 сцябла цім’яна,
-2 сцябла шалвеі,
-2 сцябла размарына, можна з кветкамі,
-2 лісціка агурочнай травы,
-2 лаўровых ліста,
-2 зубчыка часныку,
-1 ст. лыжка зерняў перцу,
-1 л аліўкавага алею.
Чабор, шалвею, размарын, агурочную траву і лаўровае лісце памыць і абсушыць так, каб не было кропелек вады, інакш будуць брадзіць.
Часнык ачысціць і парэзаць на кружочкі.
Траву, часнык і зерне перцу пакласці ў бутлю і заліць аліўкавым алеем.
Бутлю добра закаркаваць і паставіць на 14 дзён.
|