Здрабніце 6 лісточкаў сальвіі, адну галінку размарына,
1 лаўровы ліст, 1 галінку цім’яна і некалькі лісточкаў маярану.
Усыпце ўсё ў аліўкавы алей, дадайце некалькі ягад ядлоўца,
ледзь-ледзь чорнага перцу і буйнай паваранай солі.
Выкарыстоўваюць для біфштэксу
і печанага мяса (паліваюць зверху).
|