-масла сметанкавае -750 г
-анчоусы -30 г
-каперсы -10 г
-карнішоны -10 г
-жаўток вараны -1 шт
-воцат 3% - 0.5 ст. лыжка
-перац востры чырвоны - па густу
-соль - па густу
Каперсы і карнішоны дробна пасекчы.
Анчоусы і жаўток стаўчы ў ступцы і працерці праз сіта.
У размякчанае сметанкавае масла дадаць анчоусную сумесь
і старанна ўзбіць лапаткай.
Затым дадаць сечаныя каперсы
і карнішоны, воцат, чырвоны востры перац, соль і зноў добра ўзбіць.
Сфармаваць у выглядзе каўбасак.
Для застывання пакласці іх у халодную ваду,
а затым загарнуць у пергаментную паперу і захоўваць у халадзільніку.
Пры падачы масла нарэзаць кавалачкамі ці пялёсткамі.
Падаваць да страў з птушкі, дзічыны, мяса,
выкарыстоўваць для бутэрбродаў канапэ.
|