-2 кубкі вычышчанага і падсмажанага арахіса,
-3 сталовыя лыжкі мёда,
-1/2 гарбатнай лыжкі солі,
-3-4 сталовых лыжкі алею (пераважней арахісавага, але калі ў вас ёсць рафінаваны сланечнікавы - таксама падыдзе).
У кухонны камбайн ці блендэр высыпаеце арэхі і пачынаеце перамолваць.
Трохі арэхаў астаўляеце.
На гэтай стадыі дадаеце масла і працягваеце перамолваць.
Калі паста стане амаль аднастайнай, дадайце мёд і соль і зноў уключаеце кухонны камбайн.
У самым канцы дадайце адкладзеныя арэшкі і змешвайце.
Калі скласці час апрацоўкі у камбайне, то арэхі павінны перамолвацца да стану пасты прыкладна 7 хвілін.
Калі у вас ёсць кунжутны алей, можаце дадаць адну сталовую лыжку кунжутнага і дзве сталовыя лыжкі рафінаванага сланечнікавага - атрымліваецца вельмі цікавы прысмак.
Гатовую пасту перакладаеце ў слоік. Захоўваць у халадзільніку не абавязкова, асабліва калі вы збіраецеся разрабіцца з ёй на працягу тыдня.
Атрымліваецца вельмі смачна і сытна.
А самае галоўнае - вы сапраўды ведаеце, што ў гэтай пасце няма кансервантаў, араматызатараў і іншых не вельмі карысных інгрэдыентаў.
|