-3 ст. лыжкі эстрагону (дробна парэзанага)
-1 ст. лыжкі базіліка (дробна парэзанага)
-1 палачка сметанкавага масла (~113г)
-цэдра 1 лайма (цытрыны)
Араматызаваць сметанкавае масла можна рознымі спосабамі:
пры дапамозе зялёнай травы, грыбоў, труфеляў, прыгатаваных таматаў, віна.
А затым маленькія кавалачкі гэтага масла можна выкарыстоўваць на стэйках, на рыбе, гародніне.
Лепшы соус для смажанай паляндвіцы мін'ён.
Араматызаваць пры дапамозе эстрагону (тархуна), базіліка, цэдры цытрыны.
Сметанкавае масла трэба спачатку размягчыць, перад пачаткам падрыхтоўкі яно павінна быць мяккім.
Затым расцерці яго на апрацоўчай дошцы, надаўшы кавалачку плоскую форму.
Пасыпаць зверху свежае лісце, папярэдне дробна парэзанае і цэдру.
Змяшаць усё, можна нажом, як для пясочнага цеста муку з маслам змешваем.
Калі жадаеце ў далейшым масла выкарыстоўваць у выглядзе кружочкаў,
то атрыманую масу трэба выкласці на ліст пергаментнай паперы і загарнуць масла, фармуючы цыліндр,
канцы замацаваць, паварочваючы іх у супрацьлеглыя кірункі.
Прыбраць у халадзільнік гадзіны на 2. (Можна захоўваць ў маразілцы).
Перад выкарыстаннем паперу зняць, парэзаць кружочкамі.
Крыніца: James Peterson, Simply salmon
|