На гарачую патэльню хвіліны на дзве, але не больш,
насыпце дзве-тры гарбатных лыжкі сумесі,
якая складаецца з сухой зеляніны эстрагону (тархун) ці мяты,
насення кропу і любісты.
Пасля награвання насенне разамніце ці здрабніце ў кавамолцы.
Асобна загадзя падагрэйце да гарачага стану (але не да кіпення) шклянку алею,
насыпце ў яго падрыхтаваную сумесь, ахініце
і дайце настаяцца суткі.
Настой працадзіце і выліце ў ёмістасць з алеем (не больш за літр).
Араматызаваны алей можна прыгатаваць
і з іншым спалучэннем травы па вашым жаданні і густу.
Такой араматызаванай сумессю добра запраўляць салаты,
рыбныя і мясныя стравы.
|