-алей аліўкавы - 300 мл
-перац (востры струкавы, свежы ці сухі не здробнены) - 5 шт
-часнык - 10 зуб.
-спецыі (травы свежыя ці сухія, але суцэльныя, па густу лаўровы ліст, кмен, размарын, шалвея)
Калі нашы прыправы свежыя, то мыем іх, чысцім зубчыкі часныку
і сушым на ручнічку.
Калі перац свежы, таксама мыем і наразаем кольцамі,
даём высахнуць, а калі ўжо сушоны, то прама так кідаем
(але яго трэба пабольш).
У чысты сухі слоік ўкладваем нашу траву, перац і часнык,
заліваем аліўкавым алеем.
Даём настаяцца 10 дзён.
Чым даўжэй стаіць, тым больш насычаным будзе водар алею.
Можна выкарыстоўваць і для салаты, і ў мяса, і піцу паліваць!
|