Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Прыправы

    БАЛЬЗАМІЧНЫ ВОЦАТ, НАСТАЯНЫ НА РАЗМАРЫНЕ І ЧАСНЫКУ

    -размарын (5 см даўжыня) - 10 галінак

    -часнык - 4 зубка

    -бальзамічны воцат - 1 шклянка

    1. Размарын памыць і добра прасушыць. Лісце зняць са сцябла. Кожны зубок часныку разрэзаць напалову ўздоўж. У чыстым шкляным посудзе змяшаць часнык і размарын.

    2. У невялікім сатэйніку на сярэднім агні разагрэць воцат да з'яўлення на паверхні першых бурбалак паветра. Зняць з агню, даць астыць да вельмі цёплага стану (прыкладна 50-60 градусаў). Заліць цёплым воцатам размарын і часнык. Калі вадкасць добра астыне, накрыць ёмістасць, паставіць у прахалоднае цёмнае месца. Настойваць на працягу 15-25 дзён, перыядычна падтрасаючы ёмістасць (насычанасць можна перыядычна правяраць).

    3. Перад выкарыстаннем воцат варта працадзіць праз тоўсты пласт марлі ці частае сіта. Пераліць у шкляны чысты посуд (бутэльку, гарлач, слоік і г. д.) і паставіць у цёмнае месца. Для прыгажосці можна пакласці ў ёмістасць з воцатам цэлую свежую галінку размарына.

    Захоўваецца такі воцат пры пакаёвай тэмпературы. Такі араматызаваны воцат выдатна падыходзіць для запраўкі салат і марынадаў для мяса і рыбы. Вы будзеце здзіўлены як змяняецца густ і водар вашых страў, закрашаных травяным бальзамічным воцатам.

    Катэгорыя: Прыправы | Дабавіў: wawkalaki (20.07.2014)
    Праглядаў: 215 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar