-брусніца - 2 шкл.
-яблыка - 2 шт.
-апельсін -1 шт.
-лікёр "Гранд марын’е"(ці любы апельсінавы) -2 ст.л.
-цукар - 5 ст.л.
Яблыкі ачысціць ад лупіны і насення,нарэзаць кавалачкамі. Апельсін вымыць і нарэзаць на сегменты са скурай, але выняўшы насенне.
Здрабніць апельсін, яблыкі і брусніцу ў блендэры ці ў мясасечцы,дадаць лікёр і цукар.
Перамяшаць і прыбраць у халадзільнік. Падаваць да смажанай індычкі,качкі, можна і да свініны.
|