-адвар бурака і яблычнай лупіны - 1 л
-сіроп бурачны -150 г
-яблыка -1 шт.
-ці варэнне – 50 г
-дрожджы - 20 г
Адвары бурака і яблычнай лупіны змешваюць і вытрымліваюць 2-3 дні пры пакаёвай тэмпературы. Затым вадкасць працэджваюць у шкляны ці гліняны посуд, дадаюць бурачны сіроп, дрожджы, посуд зачыняюць тканню і ставяць у цёплае месца.
Праз 3-4 дні пачынаецца закісанне. Калі закісанне спыніцца і асадак апусціцца на дно, воцат разліваюць па бутэльках і закаркоўваюць. Захоўваюць у халодным месцы.
Разам з бурачным сіропам у адвары можна дадаць лустачкі яблыкаў ці кіслых ягад (вішні, зялёнага вінаграда і г. д.) ці варэння.
|