Ачысціце 2-3 зубчыка часныку. Парэжце на долькі. Наліце ў шкляную бутэльку 1 літр белага ці чырвонага віннага воцату.
Кіньце туды часнык, некалькі гарошын белага перцу, некалькі лісточкаў базіліка і чабора.
Зачыніце вечкам і трымайце 10 дзён, перыядычна падтрасаючы. Затым прафільтруйце змесціва і пераліце ў іншую чыстую бутлю.
Захоўвайце ў халадзільніку. Тэрмін захоўвання каля месяца.
|