-1 кг яблыкаў,
-2 літра вады,
-200 г мёда ці цукру.
Яблыкі любога гатунку прамыць, нарэзаць кавалачкамі (у справу падыходзіць і лупіна, бо яна надае такому воцату большы водар і канцэнтрацыю), змясціць у прастэрылізаваную шкляную тару з шырокім горлам, заліць халоднай кіпячонай вадой з мёдам ці цукрам, прычыніць зверху марляй і паставіць у цёплае месца пры пакаёвай тэмпературы для зброджвання.
Праз 2 месяцы працадзіць, паставіць на холад для асвятлення на 2-3 дні, зліць асветленую частку і выкарыстоўваць яе для падрыхтоўкі кансерваў, салатаў ці для вытворчасці на яе аснове духмяных воцатаў
Дамашнія воцаты можна настойваць на любой духмянай траве: маяране, мацярдушцы, эстрагоне, кропе, базіліку і іншых.
|